Сёння запрацавалі новыя правілы для гандлю і грамадскага харчавання

21 февраля 2019

Сярод галоўных - кошт тавару ў стацыянарных магазінах і аўтакрамах, павільёнах і ў Інтэрнэце абавязкова прапісваецца за кілаграм і літр. Выключэнне, калі маса меншая за 50 грамаў. Таксама плаціць за тавар трэба, як указана на цэнніку, а разлічвацца ў кафэ згодна з прэйскурантам меню. Довады, што кошт змяніўся і не паспелі перапісаць, не аргумент. А вось правілы паводзін і нават дрэс-код уладальнік рэстарана вызначае сам, паведаміўшы аб гэтым на стэндах ля ўваходу ва ўстанову.

Пералік новых правіл для прадаўцоў і пакупнікоў скарочаны на 20 %, і гэта яшчэ адзін крок па лібералізацыі бізнесу ва ўнісон з дэкрэтам Прэзідэнта аб развіцці прадпрымальніцтва.