Сёння ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Закон "Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь"

23 июля 2015

Штрафы за наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы павялічыліся з 50 да 100 базавых велічынь. Сёння ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Закон "Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь". Новаўвядзенні закранулі розныя сферы, у тым ліку бязвізавы рэжым знаходжання замежных грамадзян у нас у краіне. Сёння на пытанні тэлегледачоў на сайце Белтэлерадыёкампаніі адказвалі начальнік упраўлення Дзяржпагранкамітэта Мікалай Барэйка і намеснік начальніка аддзела Галоўнага ўпраўлення аховы дзяржграніцы Іван Малюгін.

Відэаверсію анлайн-канферэнцыі, а таксама падрабязную тэкставую трансляцыю глядзіце на сайце tvr.by.