Сёння - Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2021

Штодня каля 2 тысяч неабыякавых беларусаў здаюць кроў. З іх прыкладна 27 % бясплатна. Дарэчы, дэпутаты ўжо разглядаюць новы праект закона, які будзе датычыцца донарства крыві і яе кампанентаў. У Палаце прадстаўнікоў ініцыююць зрабіць донарства крыві бясплатным. Пры гэтым усе сацыяльныя гарантыі для людзей, якія бясплатна здаюць кроў, застаюцца: вызваленне ад працы ў дзень данацыі з захаваннем сярэдняга заробку. Кампенсуюць і выдаткі на харчаванне для аднаўлення пасля працэдуры. У цэлым, служба крыві забяспечыла нарыхтоўку больш як 500 тысяч доз крыві і яе кампанентаў. 

Больш чым 5 тон антыкавіднай плазмы крыві нарыхтавалі ў Беларусі

У Беларусі наладжана сістэма нарыхтоўкі антыкавіднай плазмы. За час распаўсюджвання COVID-19 у краіне прайшло больш за 8 тысяч данацый і нарыхтавана каля 5 тон плазмы.