Сёння Сусветны дзень без тытуню

31 мая 2015

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, курэнне прыводзіць да смерці кожнага дзясятага дарослага чалавека ў свеце. А ў Беларусі, згодна з даследаваннямі, чвэрць насельніцтва - курцы. Таму ў краіне, як і ва ўсім свеце, заканадаўча і інфармацыйна змагаюцца за зніжэнне колькасці людзей, якія кураць. Так, ужо наступнай вясной на пачках цыгарэт з'явяцца карцінкі, на якіх будуць намаляваныя наступствы курэння для арганізма. А з 1 ліпеня з прылаўкаў усіх беларускіх магазінаў знікнуць упакоўкі цыгарэт. І гэта толькі маленькая частка маштабнай акцыі "Беларусь без тытуню". Штомесяц у гарадах з'яўляецца ўсё больш мясцін, свабодных ад курэння. Сёння гэта амаль усе паркі і людныя месцы.

Нягледзячы на праблему даступнасці і невялікіх цэн на цыгарэты, за апошні год ад шкоднай звычкі адмовілася 10% беларусаў.