Усе, хто жадаў, сталі ўдзельнікамі першага ў Беларусі экамарафону

22 апреля 2017

Ён прайшоў у Гомелі. Арганізатар - Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі - у Міжнародны дзень Зямлі прапанаваў такім чынам падтрымаць ідэю беражлівага стаўлення да прыроды. Марафон праходзіў на дзвюх дыстанцыях - больш чым на 42 кіламетры і на 6. Дарэчы, на дыстанцыю 42 кіламетры прыйшлося нават уводзіць ліміт - 200 чалавек.

Вадзім Дзевятоўскі, кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі:

"Мы хочам гэтым забегам сказаць, што наша Беларусь прыгожая. Прыгожая не толькі сталіца, але і рэгіёны. Глядзіце, якая выдатная набярэжная, хаця дождж, хаця непагадзь. Глядзіце, які ў моладзі настрой - усе ўсміхаюцца. Мы хочам сказаць, што мы здаровая нацыя. Прыгожыя, пазітыўныя людзі, якія ставяцца да свайго здароўя з усёй адказнасцю, таму што спорт - гэта жыццё".

Каб стаць удзельнікам марафону, неабходна было прад’явіць медыцынскую даведку аб стане здароўя. Пераможцы атрымалі грашовыя прызы, медалі і вячэру ў адным з рэстаранаў Гомеля.