Сёння ў Мінску стартавала міжнародная выстава BUDEXPO-2021

17 марта 2021

Гэта адна з галоўных падзей года для будаўнічай галіны. Прычым не толькі беларускай. Годам архітэктуры і горадабудаўніцтва аб'яўлены сёлетні год у СНД. Да таго ж Беларусь зараз старшынствуе ў саюзным аб'яднанні. У праграме прэзентацыі, семінары, лекцыі, а таксама бясплатныя кансультацыі экспертаў і кірмаш вакансій. Якія тэмы ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў, ведае Антон Малюта.

Тое, што падыход да забудовы павінен быць комплексным, - для рынку ўжо аксіёма. Ды і забыць пра дзіцячы садок ці школу ўжо не ўдасца. Гэта адны з першых пунктаў, на якія паглядзяць будучыя жыхары пры набыцці кватэры. Але як зрабіць жыллё адначасова даступным і камфортным - гэта ўжо пытанне. І яно патрабуе сучасных рашэнняў ад горадабудаўнікоў і архітэктараў.

У прыярытэце адзіны стыль. Так будуць узводзіць цэлыя кварталы: не толькі дамы, а яшчэ адукацыйныя і медыцынскія ўстановы. Каб было і стыльна, і функцыянальна, патрэбны свежы погляд маладых архітэктараў. Глабальныя пытанні будучыні абмяркоўваюць на круглых сталах, а канкрэтныя вынікі можна ацаніць на арт-пляцоўцы.

Арэндныя і электрадамы - асноўныя трэнды ў галіне

Будаўнічая галіна - адна з тых, што, нягледзячы на пандэмію, скончыла мінулы год са знакам плюс. І тэмпы змяншаць нельга. З трэндаў на найбліжэйшую пяцігодку - вядома, электрадамы. Дзякуючы БелАЭС электраэнергіі ў краіне дастаткова. Яшчэ адзін акцэнт - будаўніцтва арэндных квадратных метраў. Гэта добрая дапамога для маладых спецыялістаў, якія едуць на працу ў рэгіёны.

Камфортнае гарадское асяроддзе

Гаворачы пра тое, якім павінен быць горад будучыні, маем на ўвазе стыль і функцыянальнасць. Гэта важна прадумаць яшчэ да будаўніцтва - на этапе праектавання. Тут добра сябе зарэкамендаваў Мінскпраект. З укладам арганізацыі пабудавана вялікая частка сталічнага жыллёвага фонду.

За год будуць узводзіць не менш чым 4 млн кв. м жылля

У раскладзе выставы дзясяткі мерапрыемстваў і ўсе маюць прыкладны характар. У найбліжэйшую пяцігодку за год будуць узводзіць не менш чым 4 мільёны квадратных метраў жылля. Каб жыццё ў сваёй кватэры была сапраўды камфортным - гэта задача ў роўнай ступені кожнага гульца рынку.