Сёння ў Мінску прайшоў першы дзень вялікага школьнага кірмашу

18 августа 2018

Усё неабходнае вучню - ад алоўкаў да кашуль - на гэтыя выхадныя можна купіць у адным месцы сталіцы. Сёння ў Мінску прайшоў першы дзень вялікага школьнага кірмашу. Купіць адразу ўсе атрыбуты для вучобы можна каля Палаца спорту. Таксама тут можна набыць контурныя карты, рабочыя сшыткі і кнігі па пазакласным чытанні, прадугледжаныя школьнай праграмай. Дарэчы, сёлета на кірмашы можна будзе пакінуць заяўку на бясплатны "падгон" адзення па фігуры. Аб падрыхтоўцы да новага навучальнага года Юлія Грызунт (відэа).