Сёння ў Мінску праезд на грамадскім транспарце для ўладальнікаў аўтамабіляў бясплатны

22 сентября 2017

Адзін дзень без аўтамабіля. Сёння ўсім беларусам, якія клапоцяцца пра навакольнае асяроддзе, прапаноўваюць адмовіцца ад асабістага аўтатранспарту і перасесці на веласіпеды або прагуляцца пешкі. У нашай краіне да міжнароднай акцыі далучацца больш як 30 гарадоў. Сёння для ўладальнікаў аўтамабіляў праезд на грамадскім транспарце ў сталіцы бясплатны. Для гэтага ўсяго толькі трэба прад'явіць вадзіцельскае пасведчанне і тэхпашпарт. Адзначым, летась такім правам скарысталіся больш як 8 000 чалавек.