Жахлівыя лічбы ад Дзіцячага фонду ААН

7 сентября 2016

Жахлівыя лічбы ад Дзіцячага фонду ААН: амаль 50 мільёнаў дзяцей на планеце лічацца бежанцамі. Звесткі апублікаваны ў спецыяльнай справаздачы. Яшчэ 20 мільёнаў непаўналетніх пакінулі свае краіны ў якасці мігрантаў у суправаджэнні бацькоў альбо самастойна. Пры гэтым, як адзначаюць эксперты Сусветнай арганізацыі, шматлікія маленькія бежанцы асабліва рызыкуюць, што з імі будуць сурова абыходзіцца або ўтрымліваць пад вартай з-за адсутнасці дакументаў. Паводле статыстыкі, часцей за ўсё дзеці-мігранты пакідаюць месцы жыхарства ў выніку ўзброеных канфліктаў.