Сёння ў Мінску адкрыццё мотасезона

16 апреля 2016

Байкеры дачакаліся. Сёння ў Мінску адкрыццё мотасезона. Мерапрыемства праходзіць у рамках акцыі "Увага - матацыкліст!". Каля Лядовага палаца можна здаць практычны іспыт на права ваджэння байка. У гэтыя хвіліны з-за ўрачыстага руху калоны двухколавых перакрыты дарогі па маршруце Лядовы палац - вуліца Прытыцкага, Кальварыйская, Няміга. Канчатковы пункт - праспект Пераможцаў - Палац спорту. Вадзіцелям рэкамендуецца загадзя планаваць маршрут.