Беларусам не будуць перашкаджаць ляцець расійскімі рэйсамі з трэціх краін

21 марта 2020
Сёння бліжэй да вечара стала вядома,  што расійскі ўрад зацвердзіў распараджэнне, згодна з якім  Масква не будзе перашкаджаць вяртанню беларускіх грамадзян з трэціх краін на радзіму. Пры дапамозе расійскіх авіякампаній  усе беларусы змогуць спакойна вярнуцца ў Мінск. У гэтым запэўніў пасол Расіі ў Беларусі.

Нагадаем, яшчэ ў пачатку тыдня Прэзідэнт паставіў задачу  арганізаваць вяртанне беларусаў дамоў. Рашэнне, з якім нашы галоўныя саюзнікі чамусьці цягнулі,  чакалі некалькі дзён. Перамовы паміж Мінскам і Масквой ішлі штодня. І вось, мяркуючы па ўсім,  добрая навіна для нашых суайчыннікаў, нарэшце, прыйшла.