Выстава карцін сучасных армянскіх мастакоў праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі

15 октября 2018

Армянская палітра - упершыню ў беларускай культурнай прасторы. У Нацыянальным мастацкім музеі да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі праходзіць выстава карцін сучасных армянскіх мастакоў. У экспазіцыі – больш за паўсотні жывапісных і графічных прац ад чатырох майстроў Саюза мастакоў, некаторых з іх выстаўлялі на Венецыянскім біенале.

Марына Мальгіна, куратар праекта: "Калі да нас прыязджае нейкае мастацтва, у такой разнастайнасці, то гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з культурнай іншай краіны, з тым, што ствараюць мастакі на сённяшні дзень. Культура дастаткова яркая, маляўнічая, ёсць і рэалістычныя рэчы, ёсць і фармальныя рэчы, таму кожны глядач знойдзе для сябе тое, што яму будзе падабацца".

На прэзентацыі прайшло ўрачыстае гашэнне паштовай маркі з малюнкам карціны армянскага мастака Фараона Мірзаяна. Убачыць працы майстроў пэндзля Закаўказзя можна да 6 лістапада.