Сёння ў Мінгарвыканкаме прайшла прамая тэлефонная лінія

18 июля 2015

З набалелымі пытаннямі – да мэра. Сёння ў Мінгарвыканкаме прайшла прамая тэлефонная лінія. На званкі мінчан адказваў мэр сталіцы Андрэй Шорац. За тры гадзіны колькасць званкоў была рэкорднай, мэр паспеў выслухаць толькі 42 чалавекі. Большасць тэлефанаванняў тычылася сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада, будаўніцтва сацыяльнага жылля, утварэння стыхійных рынкаў і працы гарадскога транспарту.

Нагадаем, жыхары сталіцы і вобласці кожную суботу могуць звяртацца з пытаннямі і прапановамі да прадстаўнікоў ўлады з 9 да 12 гадзін.