Айчынная вайна пад прыцэлам фотаапарата

8 мая 2015

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава карэспандэнта БелТА і ТАСС Уладзіміра Лупейкі. Салдацкае жыццё, вызваленне Мінска, радасць перамогі... Экспазіцыя падзелена на некалькі тэматычных серый. Усяго больш за паўсотні чорна-белых экспанатаў з сямейнага архіва, якія маюць гістарычную каштоўнасць для нашай краіны. Дарэчы, гэтая выстава - адзін з праектаў цыклу “Славім вялікі подзвіг!”

Акрамя гэтага, на трэцім паверсе можна ўбачыць выставу ваенных плакатаў з фондаў бібліятэкі. Пяцьдзясят друкаваных афіш рознага фармату аб франтавым, тылавым, акупацыйным і партызанскім жыцці.