Сёння ў калектывах гучаць пажаданні дабра, шчасця і поспехаў

30 декабря 2016

Сёння ў апошні працоўны дзень адыходзячага года ў калектывах гучаць пажаданні дабра, шчасця і поспехаў. І, зразумела, ўсе ў чаканні галоўнага героя навагодніх урачыстасцей. А для нашых гледачоў  віншаванні Дзед Мароз эксклюзіўна дорыць ужо зараз.

На прамой сувязі з нашай студыяй - гарадская ратуша і Дзед Мароз, які там гэтымі днямі прымае гасцей.

Новы год - гэта і падвядзенне вынікаў. Усе 366 дзён журналісты “Навін рэгіёна” сачылі за галоўнымі, яскравымі,  добрымі,  а часам і жартоўнымі навінамі сталіцы і вобласці. Наш 2016 - агляд самых яркіх падзей вачыма нашых карэспандэнтаў.