У Беларусі змяняюцца памеры ставак утылізацыйнага збору

4 февраля 2016

У сілу ўваходзіць пастанова Савета Міністраў. Для фізасоб стаўкі вырастуць больш як у 8 разоў. Рашэнне прынята ў рамках заканадаўства Саюзнай дзяржавы, а таксама для раўнавання становішча фізічных асоб і аўтадылераў. Збор не будзе залежаць ад краіны, з якой увозіцца машына.

Леанід Рыжкоўскі, начальнік упраўлення Міністэрства прамысловасці Беларусі: "Павышэнне звязанае з сінхранізацыяй заканадаўства на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. У РФ гэтае павышэнне ўжо адбылося ў снежні 2015 года. А мы праводзілі проста ў адпаведнасць свае нарматыўныя дакументы. Парытэт цэн захаваўся".

Зараз да лічбаў. Тым, хто ўвозіць аўтамабіль для асабістага карыстання, трэба будзе заплаціць каля пяці мільёнаў рублёў утыльзбору за аўто не старэйшае за 3 гады і больш як сем мільёнаў - за аўто старэйшае за 3 гады. Стаўкі збору будуць вылічацца ў беларускіх рублях.