Сёння ля мемарыяльнай дошкі Васілю Ігнаценку сабраліся байцы МНС

26 апреля 2013

Першы і самы жорсткі ўдар  прынялі на сябе пажарныя  і персанал атамнай станцыі. Галоўным героем так званай шэрэнгі №1 стаў Васіль Ігнаценка, імем якога названа адна з вуліц сталіцы. Ратавальнік пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Сёння ля дошкі памяці сабраліся  байцы МНС, курсанты Камандна-інжынернага інстытута, каб  ушанаваць  памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў будучыню мільёнам людзей.


Памятныя мерапрыемствы сёння праходзяць па ўсёй Беларусі. У праваслаўных і каталіцкіх храмах служаць набажэнствы аб загінуўшых і пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС.