Сёння адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу Студэнт года

22 ноября 2013
У творчых, інтэлектуальных і спартыўных баталіях пазмагаюцца восем самых лепшых у вучобе, навуцы, спорце і творчасці актывістаў Саюза моладзі. Уладальнікам тытула Студэнт года стане фіналіст праекта, які па выніках усіх выпрабаванняў набярэ больш за ўсё балаў. Таксама будзе названы Студэнт года ONLINE. Яго выберуць інтэрнэт-карыстальнікі.