Кантракты на 80 млн долараў - II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана праходзіць у Ташкенце

7 февраля 2024

Перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Узбекістана. На II Форуме рэгіёнаў ужо заключаны кантракты на 80 млн долараў. Мерапрыемства 7 лютага прымае Ташкент.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм'ер Леанід Заяц. У саставе - шэраг міністраў, кіраўнікі рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Усяго больш як 150 прадстаўнікоў абласцей і бізнес-супольнасці краіны.

На парадку - супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, інвестыцыі, прамысловая кааперацыя, развіццё ўзаемадзеяння ў спорце, турызме і ахове здароўя. У цэлым краіны ў найбліжэйшыя два гады рэалізуюць праектаў больш як на 1 мільярд долараў. Узаемаразуменне дасягнута па ўсіх кірунках.

Увогуле сёння заключана больш як 20 кантрактаў і пагадненняў.

Нагадаем, I Форум рэгіёнаў дзвюх краін прайшоў у Мінску ў ліпені 2019 года.