Сёння пройдуць урачыстасці да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

4 апреля 2016

У Мінск прыбудзе парламенцкая дэлегацыя з Масквы на чале з намеснікам старшыні Савета Федэрацыі, намеснікам кіраўніка Парламенцкага сходу Юрыем Вараб'ёвым. Госці наведаюць урачысты сход у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.

Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць і ў Маскве. У іх прыме ўдзел дэлегацыя Нацыянальнага сходу Беларусі, якую ўзначаліць намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі.