Сенатары адобрылі законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Беларусі"

25 июня 2021

Сёння сенатары адобрылі законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Беларусі". У прыватнасці, размова датычыцца правядзення выбараў дэпутатаў парламента і мясцовых Саветаў дэпутатаў у адзіны дзень, а таксама прадаўжэння кадэнцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання. Такая прапанова набыла канкрэтныя юрыдычныя фармулёўкі ў выніку агульнанацыянальнага збору ініцыятыў па змяненні Канстытуцыі. Як адзначыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка,   канцэпцыя адзінага дня галасавання - далёка не беларускае ноу-хау, такія прыклады існуюць у выбарчым заканадаўстве шматлікіх дзяржаў Еўропы, а таксама ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. 

Акрамя гэтага, сенатары адобрылі законапраект па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу. Усяго на парадку дня  значыцца 10 пытанняў. Сёння  верхняя палата прадстаўнікоў таксама закрывае вясновую сесію.