Сёння прайшла прэзентацыя новага гарадскога арт-аб'екта

25 июля 2014
Звычайная запраўка як арт-аб'ект. Сёння прайшла прэзентацыя новага гарадскога арт-аб'екта і майстар-клас па гарадской культуры. У якасці палатна стрыт-мастакі абралі звычайную жалезабетонную агароджу. Дарэчы, эскізы аб'екта загадзя ўзгадняліся адпаведна архітэктурнаму ансамблю раёна. У якасці лейтматыву мастакі абралі транспарт. Верталёты, гоначныя баліды, дырыжаблі і аўтобусы зараз будуць упрыгожваць вуліцу Аэрадромную. На цырымоніі перадачы аб'екта гораду прысутнічала галоўны архітэктар Кастрычніцкага раёна.

Імправізаванае палатно плошчай у 180 квадратных метраў графіцісты стварылі менш як за месяц. А на ўсю размалёўку спатрэбілася каля 30 літраў фарбы.