Прафесійнае свята адзначаюць работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

15 ноября 2015

Прадстаўнікоў АПК павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Напярэдадні свята ў Дзятлаве на абласныя "Дажынкі" з'ехаліся лепшыя камбайнеры, жывёлаводы, ветэрынары і іншыя спецыялісты аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці. Рэгіён сёлета паказаў самую высокую ў краіне ўраджайнасць - больш за 50 цэнтнераў з гектара. Свята сабрала некалькі тысяч гасцей. Упрыгажэннем стаў 100-кілаграмовы торт.

Лепшых аграрыяў Гомельскай вобласці прымалі ў Ельску. Парад сельгастэхнікі, падворкі рамеснікаў, мядовыя, мясныя і блінныя крамы, а таксама ўшаноўванне пераможцаў. Сярод лідараў - Гомельскі, Веткаўскі і Добрушскі раёны. Сёлета ў Гомельскай вобласці агульны намалот збожжа склаў больш за мільён тон.