Сёння прафесійнае свята адзначаюць беларускія юрысты

1 декабря 2013
Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў быў створаны ў 1990 годзе. Сёння гэтая грамадская арганізацыя аб'ядноўвае больш за пяць тысяч юрыстаў і мае вялікі аўтарытэт не толькі ў Беларусі, але і ў іншых дзяржавах. Напярэдадні свята адвакаты правялі па ўсёй краіне бясплатныя кансультацыі. Дарэчы, з новага года дзяржаўныя і прыватныя натарыусы будуць мець адзіны статус. Паводле прэзідэнцкага ўказа, замест ліцэнзій і пасведчанняў, Мінюст будзе выдаваць адзіны дазвольны дакумент. Змяняюцца і падыходы да аплаты натарыяльных паслуг. Замест дзяржпошліны будзе спаганяцца адзіны натарыяльны тарыф.