Сёння свята ў работнікаў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі

27 января 2013

За гэты час з незаконнага абарачэння было канфіскавана больш за 200 тысяч прылад улову і палявання. Значна знізілася колькасць парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Колькасць некаторых відаў жывёл вырасла ўдвая. Зараз браканьераў будуць адсочваць з дапамогай беспілотніка. Лятальны апарат, абсталяваны фота- і відэафіксатарамі, дапаможа высветліць асобу браканьера і нават нумар аўтамабіля. 
З 10-гадовым юбілеем работнікаў і ветэранаў Дзяржінспекцыі павіншаваў Кіраўнік дзяржавы.