Шэраг прапаноў урада разглядаюць у Палацы Незалежнасці

21 января 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў для абмеркавання шэрагу дакументаў, якія закранаюць розныя сферы жыцця грамадства.

Актуальныя сацыяльна-эканамічныя аспекты развіцця краіны

Да  размовы запрошаны шырокі састаў удзельнікаў, у тым ліку ключавыя прадстаўнікі вертыкалі ўлады, якія адказваюць за сацыяльна-эканамічныя аспекты развіцця краіны. Абмяркоўваецца інвестпраграма на гэты год,  рэалізацыя ў яе рамках найбольш значных праектаў.  Прэзідэнт не раз заўважаў:  эканоміка - гэта галоўнае.  Сярод прыярытэтаў  выразная і прадуманая інвестыцыйная праграма, дзе ўкладванне кожнага рубля павінна быць фінансава абгрунтавана.

А. Лукашэнка: Свабодных грошай няма, тым больш для аб'ектаў, якія самі павінны прыносіць даход

На парадку дня - карэкціроўка заканадаўства па пытаннях дзейнасці гаспадарчых таварыстваў. Гэта важныя для эканомікі дакументы, якія рэгламентуюць стварэнне, працу і ліквідацыю камерцыйных арганізацый. Урад таксама прапаноўвае ўрэгуляваць асобныя нюансы ў сферы энергетыкі. У прыватнасці, дазволіць вытворцам прадаваць лішкі электраэнергіі ў любую вобласць краіны, а таксама разгледзець магчымасць падаўжэння дзеючых умоў для аграэкабізнесу, захаваўшы льготныя крэдыты. Турыстычная сфера больш за іншых пацярпела ад пандэміі. Прапановы ўрада дапамогуць падтрымаць бізнес у складаныя часы.