Сёння апошні шанец трапіць у праект X-Factor Belarus: дзявяты дзень праслухоўванняў ужывую

28 мая 2021

У Малой зале канцэртнай залы "Мінск" праслухоўваннестартуе, як звычайна, апоўдні. А завершыцца бліжэй да 18 гадзін вечара. На перадкастынг у Мінску зарэгістраваліся больш як паўтары тысячы чалавек з розных рэгіёнаў краіны, таму адбор прыйшлося трансфармаваць у сапраўдны марафон. Паўдзельнічаць можа кожны, у каго ёсць пашпарт і жаданне. Праслухоўванне праходзіць ужывую - без музычнага суправаджэння. Прэтэндэнты на ўдзел у шоу дэманструюць не толькі свае вакальныя даныя, але і дзеляцца падрабязнасцямі біяграфіі.

Наступны этап праекта - тэлекастынгі

Крэатыўнай камандзе праекта трэба будзе правесці маштабную працу: прааналізаваць анкеты і відэазапісы з інтэрв'ю і адабраць тых, хто трапіць на тэлекастынгі праекта ў прысутнасці настаўнікаў. Здымкі 9-ці эпізодаў стартуюць у жніўні ў павільёнах кінастудыі "Беларусьфільм".