Сёння адзначаецца Міжнародны дзень моладзі

12 августа 2015

Свята ўстаноўлена Генеральнай Асамблеяй ААН і ў бягучым годзе святкуецца сусветнай супольнасцю 15-ты раз. У розных краінах Дзень моладзі адзначаюць не толькі 12 жніўня. Так, у Беларусі святам моладзі стала яшчэ і апошняя нядзеля чэрвеня. А 2015 год абвешчаны Годам моладзі. Дарэчы, моладзевая палітыка даўно стала адным з прыярытэтных кірункаў у дзейнасці дзяржавы. Толькі за апошнія некалькі гадоў рэалізавана мноства моладзевых праграм і праектаў.