Сёння адзначаецца 70 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

10 декабря 2018

Сёння сусветная супольнасць адзначае 70 гадоў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Яна ўключае ў сябе шырокі пералік палітычных, грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і эканамічных правоў. Агульны абавязак усіх краін - абарона роўнасці, справядлівасці і чалавечай годнасці. Сёння пра гэта гаварылі і ў Мінску на прэзентацыі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека на беларускай мове.

Андрэй Дапкюнас таксама адзначыў, што без забеспячэння ўмоў для ажыццяўлення кожным чалавекам яго права на жыццё, здароўе, адукацыю, роўнасць перад законам, агульны прагрэс чалавецтва не мае вялікай каштоўнасці.