Унікальнае шоу "Бітва машын" праходзіць на "Лініі Сталіна"

23 сентября 2017

Акунуцца ў свет экстрыму і выпрабаваць нервы на трываласць.

Адно з самых захапляльных мерапрыемстваў года ў гэтыя хвіліны праходзіць на "Лініі Сталіна". Унікальнае шоу на выжыванне "Бітва машын" стала традыцыйным і праходзіць ужо трэцюю восень запар. У праграме спаборніцтва па аўтагуку, фотазоны, выстава спартыўных і незвычайных машын. Адкрыццё конкурсу стартавала з выступлення каскадзёраў па трукавай яздзе на матацыклах. Нагадаем, у аўтабаях спаборнічаюць 25 экіпажаў. Сярод іх і тры жаночыя каманды.

Гісторыка-культурны комплекс пераўвасобіўся ў сапраўднае поле бою дзякуючы дэкарацыям і піратэхнічным эфектам. Самых маленькіх гасцей комплексу забаўляюць аніматары ў інтэрактыўнай дзіцячай зоне.