Дзяржаўтаінспекцыя праверыць маршрутныя таксі і грамадскі транспарт сталіцы

10 ноября 2015

З 12 лістапада на працягу тыдня будуць фіксаваць розныя парушэнні правіл бяспекі на дарозе, у тым ліку размовы па тэлефоне за рулём. Супрацоўнікі ДАІ будуць сачыць за дарожным рухам на вуліцах Мінска не толькі з аператыўных аўто, але і са звычайных - папярэдне іх абсталююць відэарэгістратарамі. Парушальнікі атрымаюць штрафы. Дарэчы, толькі сёлета ў сталіцы здарылася 30 аварый па віне вадзіцеляў грамадскага транспарту.