Сёння адкрыецца адна з самых галоўных транспартных артэрый сталіцы

1 мая 2014
Рух транспарту адновіцца на працягу ўсяго праспекта Дзяржынскага. Нагадаем, маштабная рэканструкцыя ад вуліцы Голубева да МКАД пачалася ў сакавіку 2010. У сувязі з адкрыццём праспекта з заўтрашняга дня зменяцца некаторыя маршруты грамадскага транспарту. Таксама будуць перайменаваныя і некалькі прыпынкаў.