У Гомельскай вобласці стартавала акцыя "Прафсаюзы - дзецям"

10 декабря 2019
Смачныя сувеніры і запрашэнне на галоўны навагоді паказ  рэгіёна. З такімі падарункамі моладзевы савет Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў прыехаў у Добрушскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр. Гэта стала пачаткам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Прафсаюзы - дзецям". Першымі падарункі прынялі 10 цяперашніх і былых выхаванцаў цэнтра, якія вярнуліся ў свае біялагічныя сем'і альбо здабылі новыя. Акцыя штогадовая, існуе ўжо 15 гадоў. Па традыцыі прадоўжыцца месяц - да старога Новага года. За гэты час добрыя справы паспеюць ахапіць усе раёны рэгіёну.

На падарункі і правядзенне дабрачынных ёлак у Гомельскай вобласці прафсаюзы выдзелілі 370 тысяч беларускіх рублёў.