Раялі "Беларусь" перададзеныя юным талентам Шклоўскага раёна

22 апреля 2019

У Шклоўскай школе мастацтваў загучала "Беларусь". Сем новенькіх раяляў  айчыннага брэнда, які адраджаецца,  перададзеныя юным талентам раёна. У тым ліку два    філіялы ў аграгарадку Александрыя.   Першымі падарунак выпрабавалі вучні малодшых класаў і выпускнікі. Ён быў дарэчы - сёлета ў скарбонцы перамог школы - больш за тры  дзясяткі  дыпломаў розных узроўняў, дзевяць з іх заваявалі піяністы. Уручэнне новых інструментаў   стала адным з этапаў спецыяльнай дзяржпраграмы па абнаўленні музычнага парку.

У школы мастацтваў і дамы культуры Магілёўскай вобласці сёлета паступяць амаль паўсотні  новых раяляў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя