Сёння ўзнагародзілі прадстаўнікоў лясной гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна

23 июня 2017

Дыпломы і падзякі для лепшых работнікаў. Сёння ўзнагароджвалі прадстаўнікоў лясной гаспадаркі цэнтральнага рэгіёна.

Ляснічыя, вальшчыкі, вадзіцелі спецтэхнікі працавалі на ліквідацыі наступстваў леташняга ўрагану. За гэты час сумеснымі намаганнямі расчышчана больш за 12 тысяч гектараў. На месцы паваленага лесу высаджаны новы.

Цяпер застаецца яшчэ расчысціць самыя цяжкадаступныя месцы. Зрабіць гэта плануецца да 1-га жніўня.