Сёння пачнуць уключаць ацяпленне ў сацыяльных аб'ектах Мінска

28 сентября 2018

Сёння пачнуць уключаць ацяпленне ў сацыяльных аб'ектах Мінска - дзіцячых садах, школах, бальніцах. Такое рашэнне прыняў сталічны выканкам з улікам неспрыяльнага прагнозу надвор'я. А з 1 кастрычніка пацяплее ў жылых дамах сталіцы. На выхадных і ў пачатку наступнага тыдня пахаладнее, у ноч на нядзелю сіноптыкі прагназуюць замаразкі - месцамі да мінус 4. Рыхтуюцца да абагравальнага сезона ў рэгіёнах.