Сёння Міжнародны дзень пажылых людзей

1 октября 2013

Тыя, каму за 60, у першы дзень кастрычніка адчуваюць асаблівы клопат і ўвагу. Сёння Міжнародны дзень пажылых людзей. У нашай краіне такіх амаль 2 мільёны. Дарэчы, працягласць жыцця беларусаў з кожным годам павялічваецца. Як вынік - расце колькасць сярэбраных, залатых і нават брыльянтавых вяселляў.


З тымі, хто захоўвае сямейны дабрабыт на працягу шасці дзесяцігоддзяў, сустрэлася Надзея Сербіненка. Згодна са статыстыкай, часцей за ўсё замуж выходзяць ва ўзросце 28 гадоў. Псіхолагі ж раяць заключаць шлюб маладым людзям ад 23 гадоў. Але, як вядома, у любым правіле заўсёды знойдуцца выключэнні.


Сёння Барыс Арцёмавіч і Тамара Якаўлеўна бяруць шлюб. Але не ўпершыню. Праз шэсцьдзясят гадоў шчаслівага, а часам няпростага жыцця, яны чацвёрты раз прыйшлі ў ЗАГС Ленінскага раёна. На гэты раз, каб адзначыць брыяльянтавае вяселле.


Сакрэт сямейнага даўгалецця - ва ўзаемаразуменні і павазе. А для гэтай пары яшчэ і ў пачуцці гумару.


Сёння побач з брыльянтавымі юбілярамі іх сябры Леанід Георгіевіч і Інеса Навумаўна. Яны, як і шэсць дзесяцігоддзяў таму, сведкі ўрачыстасці.


У сталічных ЗАГСах рэгістрацыя сярэбранага, залатога ці брыльянтавага вяселля сёння не рэдкасць. Да таго ж, і на першы шлюб многія адважваюцца менавіта ў паважаным узросце.


Што да працягласці жыцця, то ў нашай краіне за апошнія дванаццаць гадоў яна ўзрасла ў сярэднім на тры гады.


Дзяржава сёння клапоціцца аб сталых людзях. Да таго ж, бабуль і дзядуль падтрымліваюць сваякі і блізкія. Каб кожны пажылы чалавек успрымаў восень жыцця, як і восень года, з удзячнасцю.