Масавае адключэнне электраэнергіі, аварыйныя сітуацыі на дарозе - як у Беларусі ліквідуюць наступствы моцнага снегападу

12 декабря 2022

У Беларусі працягваюць ухіляць наступствы непагадзі. Сіноптыкі зноў аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі. Масавыя адключэнні электраэнергіі, змены ў раскладзе авіярэйсаў, затрымкі цягнікоў і павелічэнне ліку ДТЗ на заснежанай дарозе - гэта тое, з чым прыйшлося сутыкнуцца беларусам у апошнія дні. 

Услед за моцным снегам па ўсёй краіне напярэдадні прайшлі ледзяныя дажджы. А вуліцы ператварыліся ў каткі. Камунальныя і дарожныя службы чысцяць дарогі і двары. З-за складаных умоў надвор'я рэзка ўзрасла колькасць ДТЗ. Падрабязнасці ў Вікторыі Радзевіч (відэа).