Сёння - Міжнародны дзень энергазахавання

11 ноября 2018

Ужо дзясяты раз эколагі з розных краін заклікаюць грамадства да дыялогу аб эканоміі рэсурсаў і неабходнасці пераходу на аднаўляльныя крыніцы энергіі. Жыхарам Беларусі не варта заставацца ўбаку. Унесці ўклад у рэсурсазберажэнне проста: дастаткова не пакідаць лішні раз камп'ютар уключаным у рэжыме чакання, замяніць лямпачкі ў кватэры на энергазахавальныя, уцяпліць вокны або карыстацца душам замест ванны.