Галасуюць датэрмінова і пагранічнікі

8 октября 2015

11 кастрычніка шматлікія з іх будуць выконваць свой асноўны абавязак, ахоўваючы межы. Малады афіцэр Яўген Рамнёнак служыць на заставе паблізу ад найбуйнейшага грузавога пункта пропуску - "Казловічы". У дзень выбараў ён будзе несці дзяжурства, таму на выбарчы ўчастак пагранічнік прыйшоў сёння.

У Брэсцкай вобласці для датэрміновага галасавання адчыненыя 904 выбарчыя ўчасткі. У асноўны дзень выбараў да іх дададуцца яшчэ 35: у санаторыях, бальніцах і іншых медыцынскіх установах.