Сёння Міжнародны дзень без мяса. Падстава для эксперыменту

20 марта 2018

Гэты дзень на календары адзначаны як Міжнародны дзень без мяса. Дата і стала падставай для эксперыменту нашых калег. Напярэдадні здымачная група Агенцтва тэленавін арганізавала сустрэчу двух процілеглых поглядаў на "антымясную дыету": дыетолага, які лічыць, што адмаўляцца ад мяса шкодна для здароўя, і вегетарыянца з упэўненасцю: такая дыета, наадварот, карысная не толькі для арганізма, але і для душы.

Дзіяна Равякова прадоўжыць.

Асвятляць "антымясную" тэму я ўзялася не проста так. Вось ужо амаль чатыры гады мяса я не ем - я пескетарыянка. Гэта значыць, што я адмовілася ад прыёму ў ежу мяса цеплакроўных жывёл.

І мая гісторыя зусім не мае філасофскай або грынпісаўскай падаплёкі. Усё значна прасцей - адмова ад мяса дазволіла мне трымацца ў форме. З рацыёну аўтаматычна выпаў цэлы спектр даволі каларыйных страў: пельмені, шашлыкі, розныя каўбасы, а іх месца пераважна занялі гародніна і рыба.

І вось пытанне, якім як мясаеды, так і тыя, хто ад мяса адмовіўся або зусім яго не каштаваў, часта задаюцца: "Шкодна ці карысна?" Паспрабуем разабрацца. Мы знаходзімся ў магазіне вегетарыянскіх прадуктаў, дзе сутыкнём два процілеглыя погляды.

Наш эксперымент аб сутыкненні процілеглых поглядаў на адмову ад мяса скончыўся тым, што ў кошыку дыетолага аказаліся вегетарыянскія прадукты, здольныя замяніць мяса. Але, як сцвярджае спецыяліст, усяго на дзень-два.

Бацькі Фёдара мясны смак ужо і не памятаюць - адмовіліся ад мяса. І не на дзень, лік ідзе ўжо на гады. Яны супраць насілля над жывёламі: не носяць адзення са скуры і футра, а гародніну і садавіну вырошчваюць на ўласным балконе.

Дарэчы, тата малога - повар. Працуе ў дзіцячым садзе, дзе ў дзіцяці ёсць магчымасць выбраць вегетарыянскае меню. Мама Фёдара - трэнер па рэгбі. А значыць сілы ў тых, хто не есць мяса, сапраўды ёсць.