Сёння мэр сталіцы асабіста адказваў на тэлефонныя званкі гараджан

6 марта 2014
Сёння старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька асабіста адказваў на тэлефонныя званкі гараджан. Сярод асноўных праблем - будаўніцтва і капітальны рамонт жылля, крэдытаванне, якасць пітной вады, адкрыццё прыватнага бізнесу, а таксама ўзвядзенне аўтастаянак. Большасць пытанняў мэр горада вырашыў на месцы, астатнія ўзялі на кантроль.

Адзначым, мэр сталіцы асабіста праводзіць прыём грамадзян двойчы на месяц. Адзін з якіх - па тэлефоне. Уся падрабязная інфармацыя аб гэтым даступная на сайце Мінгарвыканкама.