Сёння хрысціяне адзначаюць Ушэсце

25 мая 2017

Сёння хрысціяне адзначаюць адзін з дванаццаці галоўных святаў царкоўнага календара - Ушэсце. Паводле Евангелля, на саракавы дзень пасля свайго Уваскрэсення Хрыстос узышоў на гару, каб развітацца з зямным знаходжаннем і, блаславіўшы сваіх вучняў, узнёсся на неба. Сімвал свята - узнясенне пасля зямнога жыцця праз сарак дзён - легла ў аснову хрысціянскай традыцыі і веры ў вечнае жыццё.

Протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, настаяцель храма святога Кірылы Тураўскага: "Аб гэтай падзеі ён прарочыў і заклікаў вучняў, каб яны не смуткавалі, паколькі, аддаляючыся ад іх, ён абяцаў заўсёды знаходзіцца са сваёй царквой, гаварыў, што там, дзе людзі будуць збірацца ў імя яго, там і ён заўсёды будзе знаходзіцца з імі".

Свята Ушэсця - падрыхтоўка да Сёмухі. На 50-ы дзень пасля Вялікадня вернікі адзначаюць дзень сашэсця Святога Духу на апосталаў і трыадзінства Бога-Бацькі, Бога-Сына і Святога Духу.