Сёння Дзень пасткросера

6 сентября 2019
Прывітанне з Беларусі ў розныя краіны свету. Сёння Дзень пасткросера. Абмяняцца паштоўкамі можна ва ўсіх аддзяленнях Белпошты. Дарэчы, такое  хобі  больш чым  у 30 тысяч беларусаў. Якія карткі зараз самыя папулярныя і куды іх адпраўляюць часцей за ўсё,  даведалася Алена Вітко.

Сваю першую паштоўку Іван Махонь атрымаў 7 гадоў таму - з Літвы. А зараз у яго калекцыі больш за 6 тысяч адмысловых картак з усяго свету. Сярод іх не толькі папяровыя, ёсць стэрэаскапічныя і нават драўляная. Дарэчы, паштовую скрыню дома правярае не толькі Іван. Хобі па абмене паштоўкамі захапіла ўсю сям'ю. 

А некалькі месяцаў таму  такім хобі захапіўся і Яўген Сяроў. Па прафесіі  праекціроўшчык, таму і карткі часцей за ўсё выбірае з архітэктурай. Пакуль яго калекцыя невялікая, але самыя яскравыя ўспаміны звязаны з першай паштоўкай - яна прыйшла з Брэста. 

Пасткросінг – міжнародны анлайн-праект па абмене паштоўкамі. Не віртуальнымі, а рэальнымі – з адрасам, маркай, штэмпелем і добрымі словамі ад далёкага незнаёмца. Усяго папяровымі карткамі абменьваюцца амаль 800 тысяч чалавек  з 200 краін. Самымі актыўнымі пасткросерамі лічацца жыхары Германіі, Расіі, ЗША, Фінляндыі. Але наша краіна не адстае ад моднай плыні. Больш як 30 тысяч беларусаў адпраўляюць паштоўкі ў іншыя краіны свету.

Па колькасці зарэгістраваных карыстальнікаў і адпраўленых картак Беларусь размясцілася на восьмым месцы. І каб падтрымаць папулярны рух,  Белпошта выпусціла спецыяльную серыю паштовак.

Чатыры  разы на год наша краіна праводзіць Дзень пасткросера. Сёння паштоўкі за мяжу можна адправіць з пэўнай скідкай. Наступны раз такая акцыя пройдзе 6 снежня.