Сёння 70 гадоў са дня разгрому фашыстаў на Курскай дузе

23 августа 2013
Да памятнай даты ў Мінску ў штаб-кватэры СНД адкрылася фотавыстава. У экспазіцыі ўнікальныя матэрыялы і апісанні найбуйнейшых бітваў. На стэндах экспанаты з уласнага архіва і Міністэрства замежных спраў Расіі. Кіраўнік пастаяннага прадстаўніцтва СНД у Мінску Ігар Грамыка сёлета асабіста пабываў у месцах бітваў.

Глыбей акунуцца ў гісторыю гэтай бітвы змогуць гледачы тэлеканала Беларусь 1. У нядзелю ў эфір выйдзе спецыяльны праект Агенцтва тэленавін, прысвечаны Курскай бітве. У двух фільмах аўтары сабралі каментарыі сведак тых падзей. І з дапамогай камп'ютарнай графікі максімальна аднавілі ход сутыкненняў.