Збор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны Беларусі прайшоў на палігоне Лосвіда

20 февраля 2020
Парадак дзеянняў фарміраванняў тэрытарыяльных войскаў і падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый адпрацавалі ў Віцебскай вобласці. Збор па пытаннях ваеннай бяспекі і абароны Беларусі аб'яднаў на палігоне Лосвіда кіраўніцтва абласцей і Мінска. Асноўная задача - павысіць узровень індывідуальнай падрыхтоўкі. Самай відовішчнай стала практычная частка - дзеянне разгарнулася  на зямлі, у паветры і вадзе. 

Таксама на палігоне арганізавалі выставу тэхнікі, узбраення і экіпіроўкі.