Самым актыўным горадам па накіраваных прапановах аб будучым развіцці краіны быў Мінск

16 февраля 2021
Тэма эфектыўнасці працы прадпрыемстваў шырока гучала і на Усебеларускім народным сходзе, прапановы па канкрэтных кірунках паступалі ад беларусаў і ў рэжыме анлайн. Сайт па падрыхтоўцы да маштабнага форуму працаваў як напярэдадні народнага дыялогу, так і падчас яго. 

У выніку на сайт паступіла  амаль паўтары тысячы прапаноў па розных аспектах сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця нашай краіны.  

Самай  актыўнай была беларуская сталіца. Ад Мінска - больш як 40%  прапаноў. Далей - сталічная вобласць. Брэсцкі, Гомельскі і Магілёўскі рэгіёны. Найменш актыўнымі былі  Віцебская  і Гродзенская вобласці - ад іх 8% і 6% адпаведна. 

Больш за трэць зваротаў па тэме "Дзяржава. Грамадства. Палітыка",  13% датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі і каля 7% - адукацыі і навукі.

Нагадаем, па выніках народнага дыялогу  прынятая рэзалюцыя. Хутка будзе падрыхтаваная і праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця.