Самыя запамінальныя і кранальныя моманты са свята Дня народнага адзінства ў "Мінск-Арэне"

19 сентября 2021

82 гады таму мы па кавалках сабралі сваю зямлю. У беларусаў з'явілася будучыня, якой упарта пазбаўлялі доўгія 20 з лішнім гадоў. 17 верасня адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР. Гэты дзень па праве назвалі актам гістарычнай справядлівасці. Час, калі панавала жорсткасць, сышоў, але за апошні год нам быў кінуты чарговы выклік, і гэтым разам разыграць чужую карту мы не дазволілі.

Як не імкнуліся замежныя рэсурсы не заўважаць Дзень народнага адзінства, у выніку прыняліся ліхаманкава посціць Прэзідэнта, які выступаў на свяце згуртаванасці беларускага народа. Форум патрыятычных сіл стаў самым сапраўдным сімвалам адзінства. А цытаты з мерапрыемства паспяхова разляцеліся па СМІ. Зачапіла… Яно і зразумела, іх на свята ніхто не паклікаў, ну хоць бы таму, што адзінства - па-першае, гэта ні разу не пра калектыўны Захад - Брытанія не дасць схлусіць, а па-другое, што пра адзінства могуць сказаць тыя, хто калісьці здрадзіў і ўцёк?

Што ж, у тым ліку і дзякуючы леташнім падзеям - у суверэннай Беларусі зараз новая, прыгожая традыцыя - дзень, які стаў сімвалам аб'яднання нацыі. А тое, што наша сіла ў адзінстве - пацвярджае і чарада святочных мерапрыемстваў па ўсёй краіне! Кульмінацыяй стаў форум у "Мінск-Арэне". Самыя запамінальныя і кранальныя моманты сабрала Ілона Красуцкая.