Найважнейшыя сусветныя падзеі ў праграме Вакол планеты - сёння ў 15.30

16 ноября 2014

Рызыкі для эканомікі, выкліканыя геапалітычнай напружанасцю, захоўваюцца. Гэта канстатавалі сусветныя лідары на саміце Вялікай дваццаткі у Брысбене. Яны таксама дамовілася аб абмене падатковай інфармацыяй. Маюць намер стварыць і спецыяльныя рэестры аб уладальніках юрыдычных асоб. Даныя будуць даступныя дзяржорганам і праваахоўнікам.


Аб чым яшчэ гаварылі на палях саміту ў Брысбене? На чыіх правілах будзе створана азіяцка-ціхаакіянская зона свабоднага гандлю? І ці завершыцца поспехам місія Разета? Найважнейшыя і цікавыя сусветныя падзеі ў праграме Вакол планеты - сёння ў 15.30.