У Мінску спаборнічаюць самыя крэатыўныя спецыялісты МНС

25 ноября 2021
Сумясціць у сабе ратавальніка і журналіста. У Мінску спаборнічаюць самыя крэатыўныя спецыялісты МНС, якія займаюцца навучаннем правілаў бяспекі і прафілактыкай пажараў. Удзельнікі творчых іспытаў  з кожнай вобласці нашай краіны і сталіцы  дэманструюць свае ўменні і прафесіяналізм падчас выступленняў перад аўдыторыяй, прэзентацый журналісцкіх матэрыялаў і трэніровачных інтэрв'ю. Усяго 7 конкурсных этапаў. Акцэнт і на новыя фарматы прафілактычных мерапрыемстваў,  у тым ліку інтэрактыўных гульняў і квестаў па бяспецы.

Конкурс праходзіць ужо сёмы раз. Традыцыйна вызначыць лепшага арганізатара і аратара сярод ратавальнікаў дапамагаюць вядомыя журналісты.